Чалавек, падобны да арганізатара праўладных шэсцяў, на відэа б'е ў ліфце мужчыну

Чалавек, падобны да арганізатара праўладных шэсцяў, на відэа б'е ў ліфце мужчыну

На сайце dev.by з'явілася відэа, на якім чалавек падобны да арганізатара праўласных шэсцяў Сяргея Каўрыгіна б'е ў ліфце мужчыну. 

Канфлікт здарыўся ў кастрычніку 2020-га. У выніку бойкі мужчына атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і быў вымушаны звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Потым ён падаў заяву ў міліцыю з просьбай пачаць крымінальную справу за хуліганства. Але справу на Каўрыгіна так і не пачалі.

Пацярпелы пацвердзіў журнаістам, што чалавек у чырвонай куртцы на відэа — менавіта ён. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі