Б’ёрндален паедзе ў Пхенчхан за грошы Беларускай федэрацыі біятлона

Б’ёрндален паедзе ў Пхенчхан за грошы Беларускай федэрацыі біятлона

Знакамітаму нарвежскаму біятланісту Уле Эйнару Б’ёрндалену дазволілі быць на Алімпіядзе трэнерам зборнай Беларусі. Міжнародны алімпійскі камітэт задаволіў просьбу Беларускай федэрацыі біятлона і выдаў акрэдытацыю. Б’ёрндален увайшоў у трэнерскі штаб беларускіх біятланістаў і паляціць разам з ім у Пхенчхан.

Як распавялі Еўрарадыё ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлону, на Алімпіяду ён паляціць за кошт федэрацыі.

Ці будзе ён ў беларускай алімпійскай форме — пакуль невядома. Аднак у федэрацыі запэўнілі, што ён будзе ў "форме, якая адпавядае нормам Міжнароднага Алімпійскага камітэта".

Як вядома, нарвежскі спартсмен не быў уключаны ў склад зборнай Нарвегіі, паколькі апошнім часам на этапах Кубка свету паказваў невысокія вынікі. Тады Беларуская федэрацыя біятлона вырашыла яго запрасіць на Алімпіяду ў складзе беларускай дэлегацыі. Мяркуецца, што Бёрндален дапаможа ў падрыхтоўцы сваёй жонцы Дар’і Домрачавай, лідару беларускай жаночай зборнай па біятлоне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі