Брытанская акторка выкарыстала штучныя геніталіі, каб сыграць мужчыну

Брытанская акторка выкарыстала штучныя геніталіі, каб сыграць мужчыну

Брытанская акторка Цільда Суінтан прызналася журналістам, што сыграла 82-гадовага мужчыну, псіхааналітыка Джозэфа Клемперэра ў рымейку класічнага трылера “Суспірыя”. У гэтым фільме яна выконвае цэнтральную жаночую ролю мадам Бланш, а гэты вобраз стаў для Суінтан дадатковай нагрузкай.

Раней стваральнікі фільма містыфікавалі публіку і стварылі легенду, быццам гэтую ролю выканаў малавядомы нямецкі актор Луц Эберсдорф. Яму нават стварылі старонку на IMDB, аднак цяпер спасылка вядзе на профіль Цільды Суінтан.

Чакалася, што Эберсдорф з’явіцца на прэм’еры фільма на Венецыянскім кінафестывалі і абвергне чуткі, быццам мужчынскую ролю грала жанчына, аднак гэтага не адбылося. Пазней Суінтан раскрыла містыфікацыю.

Каб стварыць праўдападобны вобраз мужчыны, твар акторкі “старылі” і рабілі з выгляду маскулінным, выкарыстоўваючы спецыяльныя пратэзы, якія накладвалі на шыю і сківіцу акторкі. Працэс накладання грыму займаў 4 гадзіны. Апроч таго, для Суінтан вырабілі штучныя геніталіі, якія яна магла адчуваць, як мужчына.

Сіунтан марыла, што містыфікацыя не раскрыецца. Планавалася, што Луц Эберсдорф “памрэ” падчас мантажу фільма і паведамленне пра гэта стане апошнім тытрам у стужцы, піша meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ.

Брытанская акторка выкарыстала штучныя геніталіі, каб сыграць мужчыну

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі