Брусель скароціць супрацу з афіцыйным Мінскам і дапаможа пратэстнаму руху

Брусель скароціць супрацу з афіцыйным Мінскам і дапаможа пратэстнаму руху

12 кастрычніка Савет Еўрасаюза прыняў заяву па сітуацыі ў Беларусі. Міністры замежных спраў краін ЕС пасля абмеркаванне дамовіліся пра ўвядзенне персанальных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі. Раней яго не ўключалі ў "чорны спіс", пакідаючы магчымасць кантактаў з ім для ўрэгулявання сітуацыі.

У заяве ЕС паведамляецца пра скарачэнне супрацоўніцтва ЕС з афіцыйным Мінскам. Брусель патрабуе ад уладаў Беларусі спынення "паліцэйскага супрацьдзеяння пратэстам", вызвалення палітвязняў і затрыманых, пачатку перамоваў з кіраўніцтвам пратэстнага руху. А гэтаму руху абяцаецца "дадатковая дапамога". Савет ЕС "аб'яўляе пра гатоўнасць унесці новыя абмежавальныя меры супраць інстытутаў і высокапастаўленых чыноўнікаў, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам, калі сітуацыя не палепшыцца", — гаворыцца ў дакуменце.

Калі будзе прынята канчатковае рашэнне ЕС, пакуль не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі