Брэсцкая пракуратура засудзіла 155 выпускнікоў за ўхіленне ад размеркавання

Брэсцкая пракуратура засудзіла 155 выпускнікоў за ўхіленне ад размеркавання

Пракуратура Брэсцкай вобласці ў 2017 годзе падала ў суд на 155 выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў, якія не адпрацавалі размеркаванне. Пра гэта паведамляецца на сайце Генпракуратуры.

Паведамляецца, што такія выпускнікі, якія вучыліся на бюджэтнай форме навучання, адмаўляліся кампенсаваць выдаткаваныя на іх грошы. Таму пракурорскія работнікі падавалі ў суд адпаведныя пазовы. Паводле звестак пракуратуры, гаворка ідзе пра выпускнікоў, якія не з'явіліся па месцы размеркавання альбо былі звольненыя за свае дзеянні, калі пачалі ўжо адпрацоўку — як правіла, за прагул без паважных прычын.

Паведамляецца, што пракуратура падала 155 пазоваў на 569 тысяч рублёў. Усе пазовы былі разгледжаныя і задаволеныя.

Дарэчы, за мінулы год пракуратура падала пазовы на 15 чалавек, якія ў якасці беспрацоўных былі накіраваныя для навучання і працаўладкавання. Але пазней гэтыя людзі былі адлічаныя з установаў адукацыі. На карысць дзяржавы з іх спагнана больш за 3000 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі