"Брэсцкая крэпасць" незаконна атрымала грошы з "саюзнага" бюджэту

"Брэсцкая крэпасць" незаконна атрымала грошы з "саюзнага" бюджэту

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" у 2018 годзе незаконна атрымала грошы з бюджэту так званай Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамлялася на сумесным пасяджэнні калегій Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі і Падліковай палаты Расіі. Яно прайшло 30 кастрычніка ў Мінску, перадае прэс-служба КДК.
 
Капітальны рамонт і рэстаўрацыя музейнага комплексу ідзе з 2018 года. Праверка Камітэта дзяржкантролю выявіла, што ў Брэсцкай крэпасці былі завышаныя аб'ёмы і кошт выкананых будаўнічых работ на трох аб'ектах. У выніку музейны комплекс незаконна атрымаў амаль 2 мільёны расійскіх рублёў (каля 30 тысяч долараў). Уся гэтая сума сёлета была вернутая ў бюджэт Саюзнай дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі