Больш за 90 чалавек эвакуявалі з Ляхавіцкага аграрнага каледжа

Больш за 90 чалавек эвакуявалі з Ляхавіцкага аграрнага каледжа

11 верасня ў Ляхавіцкім аграрным каледжы адбыўся пажар, інфармуе прэс-служба МНС.

Паведамленне пра пажар у спартовай зале навучальнай установы ратавальнікі атрымалі ў 14:02. Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыя эвакуявала з будынку 92 чалавек — 62 вучняў, 30 работнікаў.

Агонь пашкодзіў свяцільню, ад яго закураныя сцены і столь. 

Прычына пажару высвятляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі