Больш за 3 тысячы жыхароў Брэстчыны пакараныя за незаконны продаж алкаголю

Больш за тры тысячы жыхароў Брэстчыны прыцягнута сёлета да адказнасці за незаконны продаж алкаголю.
Як паведамілі ва ўпраўленні аховы правапарадку і прафілактыкі УУС аблвыканкама, з пачатку года міліцыянты выявілі 3.353 факты несанкцыянаванага абароту спіртных напояў. У выніку канфіскавана 88,5 тысяч літраў спірту і вадкасці з утрыманнем спірту.

Апрача таго, знойдзена і знішчана амаль 234 тысячы літраў самагону і самагоннай брагі. У лясных масівах вобласці ліквідавана 73 міні-заводы па вырабе самагону і 186 стацыянарных самагонных апаратаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі