Беларуская біятланістка Ганна Сола абвясціла пра датэрміновае завяршэнне сезона. Як піша "Прессбол", спартоўка адмовілася ўдзельнічаць у сакавіку і пачатку красавіка ў Кубку і чэмпіянаце Расіі. Гэтыя турніры пройдуць ва Уфе і Цюмені.
Раней ад удзелу ў гэтых спаборніцтвах адмовілася Дзінара Алімбекава.
З 24 лютага Расія вядзе вайну супраць Украіны, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. У адказ на гэта міжнародны біятлонны саюз (IBU) спярша вырашыў дапускаць беларускіх і расійскіх спартоўцаў да ўдзелу ў міжнародных турнірах бех дзяржаўнай сімволікі, а потым бестэрмінова дыскваліфікаваў іх.