Вы тут

Біскуп Касабуцкі адказаў кіраўніку СВР Расіі пра выкарыстанне касцёла ў палітыцы

Біскуп Юрый Касабуцкі / catholic.by

Фэйкам і лухтой назваў біскуп Юрый Касабуцкі словы кіраўніка Службы знешняй разведкі Расіі (СВР) Сяргея Нарышкіна пра тое, што Злучаныя Штаты выкарыстоўваюць у Беларусі каталіцкі касцёл у палітычных мэтах. 

"Гэта фэйк, гэта лухта. Ён казаў пра нейкія правакацыі, пра тое, што Злучаныя Штаты Амерыкі, ЦРУ і іншыя арганізацыі спрабуюць выкарыстаць Каталіцкі Касцёл для падрыву дзяржаўнага ладу ў нашай краіне.

Гэта лухта поўная, фэйкавая інфармацыя, хлусня, якая не мае нічога супольнага з праўдай. <…> Гэта інфармацыя, да якой варта ставіцца з доляй іроніі", — цытуе сайт catholic.by словы генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі .

Юрый Касабуцкі падкрэсліў, што святары не атрымліваюць ніякіх інструкцыяў ні ад каго, у тым ліку палітычных. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.