Безбілетнік, што распыліў балончык у твар кантралёру, атрымаў буйны штраф

Безбілетнік, што распыліў балончык у твар кантралёру, атрымаў буйны штраф

Безбілетнік, які ў кастрычніку мінулага года распыліў пярцовы балончык у твар кантралёру, атрымаў штраф амаль у 2 тысячы рублёў. 5 студзеня адпаведнае рашэнне вынес суд Першамайскага раёна, паведамляе TUT.by

Дзеянні мужчыны прызнаныя злачынствам паводле ч.1 арт.366 КК (насілле або пагроза ў дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Прызначанае пакаранне — штраф у памеры 80 базавых велічынь (1960 рублёў).

Таксама з безбілетніка спагналі працэсуальныя выдаткі. Прысуд не набыў моцы і можа быць абскарджаны.

Інцыдэнт адбыўся 11 кастрычніка ў тралейбусе маршрута №29 каля Севастопальскага парка. У аднаго з пасажыраў не было праязных дакументаў. Калі яго вывелі з тралейбуса, ён распыліў пярцовы балончык у вочы кантралёру, а сам уцёк. Рэвізор атрымаў апёк.

Калі парушальнік даведаўся, што яго шукаюць, то вырашыў звязацца з пацярпелым праз кантрольна-рэвізійную службу “Мінсктранса”. Ён даведаўся дадзеныя кантралёра, каб прынесці прабачэнні. Кантралёр заявіў пра гэта ў міліцыю.

“Зайца” затрымалі на сустрэчы з кантралёрам для дачы тлумачэнняў. Гэта быў 54-гадовы мінчанін. Ён сказаў, што ехаў у той вечар па асабістых пытаннях да прыпынку “Дом кіно” ў бок вуліцы Каліноўскага. Зайшоў у тралейбус і не стаў аплочваць праезд, бо не меў грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі