Беспарадкі ў Нью-Ёрку: суд апраўдаў паліцэйскага, які забіў падлетка

Прысяжныя ў горадзе Сэнфард, штат Фларыда, апраўдалі Джорджа Цымермана, які ў 2012 годзе застрэліў няўзброенага чарнаскурага 17-гадовага Трэйвана Марціна. Трейван — высокі падлетак у каптуры — падаўся Цымерману падазроным. Паміж імі завязалася бойка. Прысяжныя палічылі, што паліцыянт не перавысіў межаў самаабароны.

Даведаўшыся пра прысуд, сотні дэманстрантаў выйшлі на вуліцы Нью-Ёрка пад дэвізам "Правасуддзе для Трейвона", перадае “РИА “Новости”.

Людзі трымаюць транспаранты, якія заклікаюць да адмены мясцовага закона пра самаабарону, што дазваляе шырокае ўжыванне зброі. У сталіцы Флорыды Талахасі пратэставалі каля 200 чалавек, шмат хто быў у вопратцы з каптуром, як Марцін у вечар сваёй смерці.

Каля 200 дэманстрантаў прайшлі маршам па Сан-Францыска ў Каліфорніі, скандуючы: "Расізм не памёр" і "Народ кажа: вінаваты!" У Лос-Анджэлесе пратэстуючыя скандавалі: "Чаго мы жадаем? Правасуддзя! Калі мы жадаем яго? Прама цяпер! Для каго? Для Трэйвана!"

Працэс стаў сенсацыяй у СМІ і выклікаў небяспеку новых міжрасавых сутычак у амерыканскім грамадстве. Прэзідэнт ЗША Барак Абама заклікаў суграмадзян захоўваць спакой у сувязі з вердыктам і ўшанаваць памяць загінулага Марціна. Мінюст ЗША заявіў, што можа вылучыць уласныя абвінавачванні супраць апраўданага судом штата Цымермана.

Фота: www.nydailynews.com.

На відэа: абвяшчэнне прысуду; вулічныя беспарадкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі