Бернд Штанге: Кутузаў і Васілюк не будуць гуляць з Люксембургам і Ізраілем

Нападаючыя нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Віталь Кутузаў і Раман Васілюк не будуць гуляць у бліжэйшых матчах – з Люксембургам (адборачная гульня чэмпіянату Еўропы) і Ізраілем (таварыскі матч). Пра гэта сёння паведаміў на прэс-канферэнцыі галоўны трэнер нашай каманды Бернд Штанге:


“Два гульцы не могуць гуляць. Толькі што мы даведаліся, што Васілюк
атрымаў траўму ў апошняй гульні чэмпіянату Беларусі. І нашая медычная
камісія яго аглядзела. Ён будзе вызвалены ад гульняў з Люксембургам і
Ізраілем.

І нашая федэрацыя футбола акцэнтуе прыватныя праблемы Віталя
Кузняцова… так, Кутузава… І па ўзгадненні з Федэрацыяй мы вызвалілі
Кутузава ад бліжэйшых двух гульняў.

Калі ён будзе сябе адчуваць добра,
калі ён не будзе траўмаваны, будзе добра гуляць, ён будзе ўдзельнічаць
у гульнях супраць Албаніі і Галандыі”.

Фота — www.gs.by