Вы тут

Берасцейца затрымалі за ўдар па макету даішніка — ён прынёс прабачэнні на камеру

Радасны Рамзан Кадыраў / Reuters

25-гадовы берасцеец быў затрыманы за ўдар па макету даішніка. За гэта яму давялося папрасіць прабачэння на камеру. У канцы красавіка ў закрытым инстаграме "Авот Охотник" з'явілася відэа, на якім малады чалавек б'е з развароту нагой макет даішніка, паведамляе сайт Брэсцкага аддзялення МУС.

Неўзабаве супрацоўнікі Маларыцкага РАУС знайшлі "крыўдзіцеля". І правялі з ім гутарку. 25-гадовы берасцеец прынёс свае прабачэнні на камеру. Ён распавёў, што шкадуе з-за здзейсненага ўчынку і адчувае пачуццё віны. І разумее, што паступіў няправільна:

"Гэта не была нейкая антыпрапаганда або дэманстрацыя нахабных паводзін дзеля хайпа. Я зрабіў адпаведныя высновы і шчыра прыношу прабачэнні за свае некарэктныя паводзіны".

Гэта не ў першы раз, калі супрацоўнікі МУС вымушаюць кагосьці публічна прасіць прабачэння на камеру. У лютым 2018 года мінская міліцыя склала адміністрацыйны пратакол на падлетка, які даў поўху вулічнай скульптуры гарадавога, насупраць будынка Міністэрства ўнутраных спраў. Пра што з гонарам паведаміў сайт ведамства.

"Шчыра шкадую аб тым, што зрабіў, праявіў непавагу да гісторыі міліцыі. Прашу прабачэння за свае дзеянні ва ўсіх супрацоўнікаў і ў гэтага помніка", — папрасіў прабачэння тады падлетак на відэакамеру для міліцыянтаў.

Былі выпадкі, калі за ўзаемадзеяння са скульптурамі былі больш сур'ёзныя пакарання. Так у сакавіку 2017 года мінскі актывіст Вячаслаў Касінераў накінуў на шыю помніка пятлю. Яго затрымалі на 10 дзён і завялі крымінальную справу за хуліганства, якое завяршылася штрафам.

Або ў 28 чэрвеня 2018 года мінскага гарадавога ўпрыгожылі ЛГБТ-кветнікам. Удзельнікі акцыі былі затрыманыя і правялі ноч у ізалятары. На наступны дзень іх пакаралі параўнальна невялікімі штрафамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.