"Белтэлекам" закупляе ПЗ для блакавання СМС-трафіку: чакаем "Паўночную Карэю 2"?

Радзіма хоча ўсё чуць і бачыць / Еўрарадыё
Радзіма хоча ўсё чуць і бачыць / Еўрарадыё

Нядаўна з'явіліся тэндары ад "Белтэлекама", у якіх дзяржправайдар закупляе паслугі па выкарыстанні сістэмы пропуску і ўліку А2Р СМС-трафіку, а таксама пропуску і ўліку міжнароднага (А2Р, Р2Р) і міжсеткавага СМС-трафіку і блакавання міжнароднага СМС-трафіку. Адзін з тэндараў абыдзецца "Белтэлекаму" прыкладна ў $500 000.

“Белтелеком” закупает ПО для блокировки СМС-трафика: ждём “Северную Корею 2”?

"Блакаванне міжнароднага СМС-трафіку" — для вуха абывацеля гучыць грозна. У некаторых тг-каналах мэтай дзяржзакупкі называюць жаданне ўладаў "адсекчы краіну ад міжнародных зносін і трымаць усіх пад каўпаком".

Чым беларусам пагражае ўсталяванне "Белтэлекамам" блакавальнага і прапускальнага ПЗ? Пра гэта Еўрарадыё спытала ў спецыяліста ў сферы А2Р-камунікацыі.

— Гэты інструмент выкарыстоўваюць абсалютна ўсе кампаніі. У гэтым выпадку "Белтэлекам" выступае як аператар, як асобная структура бізнесу, якая аказвае паслугі для іншага бізнесу. Ніякага дачынення да адсячэння Беларусі ад астатняга свету гэта не мае, — сцвярджае спецыяліст.

А для чаго ўсталёўваецца такое ПЗ?

— Ёсць звычайныя класічныя рассылкі рэкламнага сэрвіснага характару, якія бізнес робіць для камунікацыі са сваімі кліентамі. Напрыклад, МТС, "Еўраторг" і гэтак далей, любая кампанія, якая выкарыстоўвае гэта ў мэтах маркетынгу, — тлумачыць мужчына. — Калі альфа-імя [паслядоўнасць літар, якія выступаюць у якасці імя адпраўніка СМС-паведамленняў пры масавай рассылцы. — Еўрарадыё] кампаніі будзе прызнана міжнародным, то трафік будзе тарыфікавацца па іншым кошце. Разнясенне паміж міжнародным і нацыянальным будзе збольшага рабіць аператар.

Бывае, што некаторыя кампаніі нядобрасумленна выкарыстоўваюць гэтыя інструменты для павелічэння свайго прыбытку. Калі старонні трафік падмешваюць у нацыянальны, гэта парушае ўсе правілы працы з гэтым кірункам.

Напрыклад, код аўтэнтыфікацыі Google ідзе ад альфа-імя якога-небудзь іншага сэрвісу. У гэтым выпадку "Белтэлекам" пры блакаванні міжнароднага трафіку не хоча, каб было падмешванне ў імёны ад кліентаў, з якімі ён будзе працаваць. Таму і заказвае гэтую паслугу, перакладае гэтую адказнасць на партнёра.

Даведка. P2P (Person-to-Person) — СМС-камунікацыя паміж двума абанентамі мабільных аператараў, стандартнае выкарыстанне СМС, калі паведамленне ідзе ад аднаго мабільнага тэлефона на іншы. А2Р (Application-to-Person) — забяспечвае магчымасць адпраўляць СМС-паведамленні не толькі пры дапамозе мабільнага тэлефона, але і праз інтэрнэт, выкарыстоўваючы спецыяльныя сэрвісы. Гэты метад дазваляе розным арганізацыям мець зносіны са сваёй мэтавай аўдыторыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі