"Белнафтахім": расійская нафта, якая ідзе ў Беларусь, рэзка пагоршылася

"Белнафтахім": расійская нафта, якая ідзе ў Беларусь, рэзка пагоршылася

Нафта, якая паступае па нафтаправодзе з Расіі, за апошнія дні рэзка пагоршылася. Пра гэта прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Марына Касцючэнка заявіла ў каментары агенцтву БЕЛТА.

"На працягу апошніх некалькіх дзён адбылося рэзкае пагаршэнне якасці расійскай экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Па нафтаправодзе з Расійскай Федэрацыі паступае нафта з утрыманнем хлорарганічных злучэнняў, якія перавышаюць у дзясяткі разоў гранічныя значэнні па стандарце", — адзначыла яна.

Спецыялісты "Белнафтахіма" бралі ўзоры нафты ў прысутнасці прадстаўніка кампаніі "Транснафта" ў Беларусі. Па словах Касцючэнка, перапрацоўка нафты такой якасці можа парушыць тэхналагічныя рэжымы працы нафтаперапрацоўчых заводаў. Яна дадала, што цяпер прымаюцца аператыўныя меры, каб мінімізаваць наступствы перапрацоўкі нестандартнай нафты і забяспечыць унутраны рынак нафтапрадуктамі. "Спецыялістамі канцэрна ацэньваецца ўзровень страт ад пагаршэння якасці нафты", — падкрэсліла прэс-сакратар "Белнафтахіма".

ААТ "Гомельтранснафта Дружба" праінфармавала пра сітуацыю аператараў магістральнага нафтаправода "Дружба" з іншых краін. Беларусь запрасіла афіцыйную сустрэчу з прадстаўнікамі кампаніі "Транснафта", каб урэгуляваць сітуацыю.

Дарэчы, 11 красавіка Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў закрыць нафтаправод "Дружба" на рамонт, перакрыўшы Расіі экспарт нафты на Захад. Такім чынам ён планаваў адказаць на расійскія забароны на пастаўку прадуктаў з Беларусі. Віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка заявіў, што такі рамонт быў патрэбны яшчэ паўтара года таму.

 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда"  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі