"Белгазпрамбанк" атрымаў ад расійскага "Газпрамбанка" крэдыт у 60 мільёнаў еўра

"Белгазпрамбанк" атрымаў ад расійскага "Газпрамбанка" крэдыт у 60 мільёнаў еўра

"Белгазпрамбанк" атрымаў ад свайго расійскага акцыянера — "Газпрамбанка" крэдыт у 60 мільёнаў еўра. Паведамляецца, што гэта доўгатэрміновая крэдытная лінія. Вылучаныя грошы пойдуць на фінансавую падтрымку і развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі, паведамляе прэс-служба банка.

Як вядома, з 15 студзеня старшынёй праўлення "Белгазпрамбанка" з'яўляецца Надзея Ермакова — экс-кіраўніца Набанка, а да нядаўняга часу яна ўзначальвала часовую адміністрацыю "Белгазпрамбанка". 

Парярэдні старшыня праўлення Віктар Бабарыка і шэраг іншых топ-менеджараў банка цяпер знаходзяцца пад судом. Крымінальную справу на іх пачалі пасля таго, як Бабарыка вырашыў вылучыцца кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах у 2020-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі