«Белая Русь» усё ж вырашыла легалізавацца, у Мінюст паступілі яе дакументы

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» пасля некаторай паўзы ўсё ж вырашыла легалізавацца. 5 снежня ў Мінюст паступілі дакументы на дзяржаўную рэгістрацыю. Яны будуць разгледжаныя на працягу месяца, паведамляе БЕЛТА. Нагадаем, рашэнне пра стварэнне «Белай Русі» было прынятае дэлегатамі
ўстаноўчага з'езду грамадскага аб'яднання, які адбыўся ў Мінску 17
лістапада. Кіраўніком новай структуры быў абраны міністр адукацыі
Аляксандр Радзькоў.

Многія аналітыкі лічаць, што «Белая Русь», пры
неабходнасці, можа быць пераўтворана ў прапрэзідэнцкую палітычную
партыю.