Беларусы з усяго свету ўдзельнічаюць у новым анлайн-флэшмобе

Беларусы з усяго свету ўдзельнічаюць у новым анлайн-флэшмобе

Беларусы з усяго свету ўдзельнічаюць у новым анлайн-флэшмобе. Яны адзеліся ў традыцыйныя беларускія строі і запісалі відэа.

Анлайн-флэшмоб "Беларускі строй" запусцілі ініцыятывы "Tradycyja" і "Традыцыйны строй". Яны падкрэсліваюць, што беларускі строй — гэта ідэнтычнасць беларусаў, сувязь з продкамі. А яшчэ гэта сувязь з народам на радзіме тых нашых землякоў, якія знаходзяцца ў розных краінах свету. Яна дапамагае адчуць еднасць.

У відэароліках гучыць кампазіцыя "Полька" ў выкананні гурта Vuraj.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі