Беларусы выйшлі на акцыю пратэсту супраць інаўгурацыі

Беларусы выйшлі на акцыю пратэсту супраць інаўгурацыі

Увечары 23 верасня ў розных гарадах Беларусі праходзяць акцыі пратэсту. Людзі пратэстуюць супраць таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, якая прайшла сёння. Паведамленні пра такія акцыі прыходзяць з Гродна, Магілёва, Жодзіна, Салігорска ды іншых гарадоў.

У Мінску пратэстоўцы традыцыйна пайшлі да стэлы на праспекце Пераможцаў. На выходныя гэтую тэрыторыю ачэплівалі сілавікі і ставілі калючы дрот. Сёння праход вольны. У акцыі ўдзельнічаюць тысячы чалавек.

Улады вывелі ў сталіцу сілавікоў. Нейкі час ачапленне стаяла на плошчы Незалежнасці, але потым яго знялі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі