Беларусы сталі ў даўжэзную чаргу да ЦВК, каб паскардзіцца на яго ж рашэнне

Беларусы сталі ў даўжэзную чаргу да ЦВК, каб паскардзіцца на яго ж рашэнне

Даўжэзная чарга з'явілася 15 ліпеня на плошчы Незалежнасці. Беларусы пайшлі ў Цэнтрвыбаркам са скаргамі на парушэнне сваіх правоў пры нерэгістрацыі альтэрнатыўных кандыдатаў. У чарзе стаяць дзясяткі людзей, і яна пастаянна павялічваецца.

Падаваць такія скаргі прапанаваў напрэдадні штаб Віктара Бабарыкі. Хаця група Бабарыкі набрала неабходную колькасць подпісаў за яго вылучэнне, ЦВК адмовіўся рэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, быццам дэкларацыя аб даходах Бабарыкі не адпавядае рэальнасці. У якасці доказу яна спаслалася на матэрыялы незавершанага следства супраць экс-банкіра, якое лічыць, што ў Бабарыкі былі незаконныя даходы. 

Пра тое, што прывяло людзей сёння на плошчу Незалежнасці, глядзіце ў відэасюжэце Еўрарадыё. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі