Беларусы пабачаць матчы мінскага "Дынама" ў Новасібірску і Хабараўску

Беларускія тэлегледачы пабачаць у прамым эфіры гульні хакеістаў мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі ў Новасібірску і Хабараўску.  Як паведамляе газета "Прессбол", трансляцыя гульні з камандай "Сібір" пачнецца ў пятніцу ў 14.55 па беларускім часе на тэлеканале "ЛАД". Гульню "Амур" - "Дынама" таксама можна будзе пабачыць на тэлеканале "ЛАД" ў нядзелю ў 8.55.

Нагадаем, першыя дзве гульні ў КХЛ дынамаўцы правялі ў Новакузнецку з мясцовым "Металургам". У першай нашая каманда перамагла з лікам 5:4, а ў другой прайграла - 2:5.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі