Беларуску на конкурс Miss Supranational праводзіў адзін чалавек (фота)

Еўрарадыё напаткала дзяўчыну на пероне гомельскага чыгуначнага вакзала. Праводзіў удзельніцу “Miss Supranational” толькі малады чалавек. “Бацькі пажадалі ўдачы і, каб менш за мяне хвалявацца, вырашылі застацца дома”, –  падзялілася з Еўрарадыё гомельская прыгажуня.





Вечаровым цягніком “Гомель – Мінск” удзельніца конкурсу прыгажосці “Miss Supranational” ад’ехала ў сталіцу. Ужо з аўторка беларуская канкурсантка пачне падрыхтоўку да шоў. У сваю чаргу, астатнія ўдзельніцы конкурсу прыедуць у Мінск толькі напрыканцы тыдня.