Беларускія тэнісісткі забяспечылі сабе выхад у паўфінал Кубка федэрацыі

Беларускія тэнісісткі забяспечылі сабе выхад у паўфінал Кубка федэрацыі — у матчы са зборнай Галандыі яны вядуць 3:1 і незалежна ад выніку апошняй парнай гульні атрымаюць перамогу.

У чацвёртым паядынку беларуска Арына Сабаленка перамагла Міхаэлу Крайчэк — 7:6 (7:5), 6:4. Раней яна прайграла Кікі Бертэнс, а яе калега па камандзе Аляксандра Сасновіч атрымала дзве перамогі — і над Крайчэк, і над Бертэнс.

Апошнімі на корт выйдуць Вольга Гаварцова і Вера Лапко, якія будуць гуляць супраць Сіндзі Берхер і Аранчы Рус.