Беларускія самбісты заваявалі на чэмпіянаце свету дзесяць медалёў

Беларускія самбісты прывезлі з чэмпіянату свету, які прайшоў у Санкт-Пецярбургу, 10 медалёў: 2 залатыя, 5 срэбраных і 3 бронзавыя.
У агульнакамандным заліку сярод мужчын наша зборная заняла другое месца, саступіўшы лідэрства гаспадарам турніру. На трэцім месцы размясціліся ўкраінцы.

У жанчын каманда Беларусі стала трэцяй. Першае месца занялі расіянкі, другое — балгаркі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі