Вы тут

Беларускія памежнікі адкрылі агонь па квадракоптару, які ляцеў з Літвы

Квадракоптар / Скрыншот з відэа

Беларускія памежнікі адкрылі агонь па квадракоптару, які ляцеў з Літвы. "У мэтах недапушчэння парушэння паветранай прасторы і спынення супрацьпраўнай дзейнасці" ён быў збіты. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 13 красавіка, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ.

Гэта не першае такое здарэнне з квадракоптарамі на беларуска-літоўскай мяжы. Вядома, што іх выкарыстоўваюць кантрабандысты. У пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі самаробны дрон з беларускімі цыгарэтамі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.