Беларускія атлеты за адзін дзень Еўрагульняў заваявалі 14 медалёў

Беларускія атлеты за адзін дзень Еўрагульняў заваявалі 14 медалёў

Беларускія атлеты за першы дзень спаборніцтваў на Еўрапейскіх гульнях заваявалі 14 медалёў —  4 залатыя, 2 сярэбраныя, 8 бронзавых. У камандным заліку наша краіна саступае толькі Расіі, у якой 18 узнагародаў (9,5,4).

Беларусы заваявалі:

  • “золата”  Вераніка Набокіна, Юлія Івончык, Карына Сандовіч (акрабатыка, балансавыя практыкаванні —  група), Артур Беляков, Вольга Мельнік (акрабатыка, балансавыя практыкаванні —  мікст), Анжела Жылінская (дзюдо, да 72 кг), Аляксандр Кокша (самба, да 68 кг);
  • срэбра” —  Карына Казлоўская, Ганна Марусава, Карына Дзямінская (стральба з лука, класічны лук), Анастасія Архіпава (самба, да 56 кг);
  • “бронза” —  Артур Белякоў, Вольга Мельнік (акрабатыка, дынамічныя практыкаванні —  мікст), Вераніка Набокіна, Юлія Івончык, Карына Сандовіч (акрабатыка, дынамічныя практыкаванні —  група), Таццяна Шаракова (веласпорт, групавая гонка), Кацярына Галкіна (мастацкая гімнастыка, індывідуальнае мнагабор’е), Анфіса Капаева (самба, да 48 кг), Таццяна Мацко (самба, да 64 кг), Уладзіслаў Бурдзь (самба, да 57 кг), Цімафей Емяльянаў (самба, да 82 кг).

Сёння на Еўрапейскіх гульнях разыграюць 36 камплектаў медалёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі