Беларускі кіроўца фуры трапіў ў аварыю у Польшчы: ад удару зляцела кабіна

Беларускі кіроўца фуры трапіў ў аварыю у Польшчы: ад удару зляцела кабіна

Каля польскай Лодзі 10 траўня адбылася аўтааварыя з удзелам дзвюх фураў, прычым адна з іх — беларуская. 

Паводле інфармацыі Еўрарадыё, беларускі кіроўца спыніўся, бо наперадзе быў рамонт дарогі. Ён уключыў аварыйныя сігналы, але ў гэты момант ззаду ўрэзалася польская фура. Удар пры сутыкненні быў настолькі моцны, што кабіну польскай фуры ўплішчыла ў прычэп, а ў беларускай — кабіна звалілася на зямлю. 

Як пішуць польскія СМІ, на ДТЗ выехалі шэсць машын ратавальнікаў, хуткая, аўтамабіль дарожнай службы і верталёт з медыкамі. Польскага кіроўцу верталётам даставілі ў шпіталь. 

У выніку ДТЗ траса ў напрамку Варшавы была цалкам заблакаваная на працягу 10 гадзінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі