Беларускі гурт Rap&Vogue выпусіў песню з эмігрантскім надрывам

Беларускі аўдыё-візуальны поп-арт праект Rap&Vogue, за якім стаяць рэжысёры і кліпмейкеры Дзмітрый Ляўкоўскі і Мары Манака, выпусцілі новы сінгл "Hôtel Europe".

Гурт стварае правакацыйную электронную танцавальную музыку на мяжы мэйнстрыму і сучаснага мастацтва, у якой бессаромна змешвае розныя жанры, тэндэнцыі масавай культуры і мовы. Трэці ўдзельнік R&V — іх сябра, загадкавы і дзтўны выканаўца Барк.

Rap&Vogue набылі папулярнасць, выступаючы на ​​мінскіх андэрграунд-пляцоўках і вечарынках. Іх песні добра запамінаюцца, а перфорсанс пагружае ў правакатыўны свет вобразаў і сэнсаў.

У дыскаграфіі праекта ўжо ёсць французскі ЕР з трох трэкаў. Новы сінгл "Hôtel Europe" — таксама на французскай мове.

“Hôtel Europe” пачаўся з ідэі пра сладкае жыццё. Але ў сценах гатэля музыкам стала цесна, бо мара пра ідэальнае месца ірвецца далёка за яго межы. Так нарадзілася метафара, гатэль атрымаў дванаццаць зорак, а песня набыла эмігранцкі надрыў.

""Hôtel Europe" — гэта ілюзія камфорту, свабоды і бяспекі, атрымліваць асалоду ад якой можна пакуль вонкавы свет не прарваўся ўнутр. Ілюзія, якая ўжо трашчыць па швах у рэальным свеце гвалту, галечы і несправядлівасці, а мы ўсё працягваем бег у пошуках лепшага месца, толькі б не расплюшчваць вочы", — тлумачаць сэнс кампазіцыі музыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.