Беларуская зборная па хакеі разгромна прайграла Паўднёвай Карэі

Беларуская зборная па хакеі разгромна прайграла Паўднёвай Карэі

Зборная Беларусі  на чэмпіянаце свету ў дывізіёне І групы А разгромна прайграла камандзе Паўднёвай Карэі. Гэта быў заключны матч, які прайшоў у казахстанскім Нур-Султане, і для беларусаў ён ужо не меў турнірнага значэння, бо нават у выпадку пройгрышу яны захоўвалі другое месца ў групе і забяспечвалі сабе выхад у элітны дывізіён.

Лік адкрылі беларусы ў першым перыядзе ўжо на трэцяй хвіліне гульні. У другой дваццаціхвілінцы яго зраўнялі карэйцы, але ў апошняй траціне матчу абарона нашай каманды цалкам развалілася, што прывяло да пропуску ажно трох шайбаў. Выніковы лік — 1:4.

Такім чынам, зборная Беларусі налета згуляе ў элітным дывізіёне на чэмпіянаце свету ў Швейцарыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі