Беларуская апазіцыя заявіла ў Варшаве, што байкоту выбараў не будзе

29 траўня ў Варшаве прадстаўнікі беларускай апазіцыі заявілі, што не будуць байкатаваць парламенцкія выбары, а пойдуць на іх разам. Усяго вылучана 110 кандыдатаў у дэпутаты ПП НС, з іх толькі 10 — жанчыны. Пра еднасць заявілі Лявон Баршчэўскі (кіраўнік партыі БНФ), Сяргей Калякін (кіраўнік Партыі камуністаў Беларускай), Віктар Карніенка (дарадца Аляксандра Мілінкевіча), Анатоль Ляўковіч (в.а. лідэра беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі”Грамада”) і Анатоль Лябедзька (кіраўнік АГП).

А.Лябедзька: “Рашэнне прынятае. Мы сказалі “не” байкоту. Мы прынялі рашэнне пра абмежаваны, але вельмі актыўны ўдзел у выбарах. Мы пакінулі за сабою права зняць кандыдатаў, калі не будзем дапушчаныя да падліку галасоў. Байкот выбараў ва ўмовах Беларусі не дасць Аб’яднаным дэмакратычным сілам шмат плюсоў. Мы прынялі дакумент, які падпісалі 8 палітычных стурктураў. У адпаведнасці з гэтым дакументам мы ўзгаднілі адзіны спіс: 110 акругаў, 110 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, якія прадстаўляюць 11 палітычных і грамадскіх аб’яднанняў”.

Святлана Адзінец, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі