Беларуска заняла другое месца на чэмпіянаце свету па спартыўнай саўне
На чэмпіянаце свету па спартыўнай саўне ў Фінляндыі сярод жанчын беларуска Наталля Трыфанава заняла другое месца. Трохразовая чэмпіёнка свету саступіла толькі фінскай спартсменцы. А
вось сярод мужчынаў фіны занялі ўсе прызавыя месцы, паведамляе
тэлеканал НТВ.
Спаборніцтвы праходзілі ў горадзе Хейноле. Акрамя ўнёску ў памеры 50 еўра кожны спартсмен мусіў прадаставіць арганізатарам даведку пра стан свайго здароўя.
Нагадаем, правілы чэмпіянату свету па спартыўнай саўне простыя: хто даўжэй за ўсіх пратрымаецца пры тэмпературы звыш 100 градусаў і самастойна пакіне парылку, той і лічыцца пераможцам.