Беларуска везла кантрабандныя цыгарэты ў цацачным цягніку (фота)

Для кантрабанды цыгарэтаў яна вырашыла выкарыстаць сваё 10-месячнае дзіця і яго цацачны цягнік.



Беларуску з дзіцем затрымалі на беларуска-польскім памежным пераходзе ў Палаўцах. Увагу польскіх мытнікаў прыцягнуў цацачны цягнік, які пры сабе мела жанчына. Пры аглядзе ў ім былі знойдзеныя 500 цыгарэтаў.



41-гадовая жанчына прызналася ў кантрабандзе і атрымала штраф у 650 злотых (каля 200 долараў), інфармуюць польскія СМІ.



Фота — poranny.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі