Беларуска стала 1-й віцэ-міс на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss Supranational

Беларуска Марына Ляпеша стала 1-й віцэ-міс на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss Supranational-2009. Наша суайчынніца таксама стала ўладальніцай тытула 1-й віцэ-міс Best Body. Тытул Miss Supranational-2009 заваявала 20-летняя ўкраінка Аксана Мора. Конкурс прыгажосці, у якім прынялі ўдзел 35 дзяўчат з розных краін свету, адбыўся ў польскім горадзе Плоцку, інфармуе БЕЛТА.

Сёлета конкурс Miss Supranational прайшоў упершыню. Ён быў часткай фэсту прыгажосці, які штогод праходзіць у Плоцку. Слова "supranational" у перакладзе азначае "наднацыянальны" і, на думку арганізатараў, у сутнасці гэтага слова палягае ідэя конкурсу: у сапраўднай прыгажосці няма межаў.

Марына Лепеша — жыхарка Мінску, ёй 21 год. Яна студэнтка Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін, пасля заканчэння вучобы плануе працаваць эканамістам-міжнароднікам. У ліпені бягучага года Марына стала 1-й віцэ-міс міжнароднага конкурсу прыгажосці "Жамчужына Чорнага мора-2009", які адбыўся ў Севастопалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі