Беларуска атрымала спецыяльную ўзнагароду на конкурсе прыгажосці ў Кітаі

Беларуска Таццяна Рынейская атрымала спецыяльную ўзнагароду на конкурсе прыгажосці The Miss International Beauty Pageant, фінал якога прайшоў у Кітаі. 21-гадовая Рынейская, ураджэнка Светлагорску, студэнтка мінскага Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносінаў, стала ўладальніцай тытулу "Міс натуральная прыгажосць". Удзел у конкурсе прымалі дзяўчаты з 63 краін свету. Галоўны прыз атрымала 19-гадовая прадстаўніца Іспаніі Алехандрэ Андру. Месцы чатырох віцэ-міс размеркаваліся паміж прыгажунямі з Калумбіі, Польшчы, Кітаю і Чэхіі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі