Беларус вёз з Галандыі антыкварныя аўто, яго затрымалі ў Польшчы (фота)

Беларус вёз з Галандыі антыкварныя аўто, яго затрымалі ў Польшчы (фота)

Беларус вёз з Галандыі антыкварныя аўто: Rolls-Royce — 1937-га года, Franklin Airman Type 12A — 1928-га, Jaguar — 1951 года. Як інфармуе прэс-служба польскіх памежнікаў, аўтамабілі 47-гадовы мужчына купіў. Памежнікі высветлілі, што Rolls-Royce каштуе каля 60 тысяч еўра і старэйшы за 75 гадоў, а значыць на яго вываз з ЕС мусіць быць дазвол уладаў Галандыі. Беларус спадзяваўся, што ўдасца праехаць без яго, меў падробленыя дакументы. Дарэчы, Rolls-Royce ён вёз у Расію.

Мужчыну затрымалі. Ён даў тлумачэнні памежнікам. Ці будзе канфіскаваны аўтамабіль, ці ўдасца правезці астатнія машыны, пакуль невядома

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі