Беларусь выходзіць на "новы ўзровень эканамічных сувязяў" з Егіптам. Трэці раз

Фота: Export.by
Фота: Export.by

"Таваразварот Беларусі і Егіпта сёлета пераадолее адзнаку ў $100 млн, — бадзёра рапартуе тэлеканал АНТ напярэдадні візіту ў Мінск старшыні Палаты прадстаўнікоў Егіпта Алі Абдэль Аль Саеда. — На новы ўзровень палітычныя і эканамічныя сувязі паміж дзяржавамі выйшлі ў мінулым годзе пасля афіцыйнага візіту ў гэтую рэспубліку нашага Прэзідэнта. дамоўленасць на найвышэйшым узроўні, прадстаўнічы бізнес-форум і выстава беларускіх тавараў не замарудзілі адбіцца на таваразвароце".

Але "новы ўзровень эканамічных сувязяў" на практыцы аказваецца не такім ужо новым. Тут у нас дынаміка таваразвароту Беларусі з Егіптам:

2008 — $107 млн;
(2009 — $79,5 млн);
2014 — $156,4 млн;
2015 — $186,3 млн;

(2016 — $58 млн).

Планку ў $100 млн за апошнія 10 гадоў Беларусь і Егіпет бралі тройчы. Але толькі ў 2015 годзе поспех удалося замацаваць. А ў астатнім... Выходзім на новы ўзровень, потым вяртаемся на стары, потым зноў выходзім, потым зноў вяртаемся. І вось зноў.

Беларусь выходит на "новый уровень экономических связей" с Египтом. В третий раз
Устойлівае развіццё па версіі інфармагенцтва БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі