Беларус Уладзімір Ігнацік выйшаў у трэці круг юніёрскага Уімблдона

На юніёрскім Уімблдонскім тэнісным турніры у адзіночным турніры працягнуў пераможнае шэсце беларус Уладзімір Ігнацік. У сустрэчы з амерыканцам Матэвушам Кецкі мінчук быў значна мацнейшым і перамог свайго саперніка ў двух сэтах з аднолькавым лікам 6:2.

Наступным апанентам беларуса будзе прадстаўнік Італіі Томас Фабіяна.

Нагадаем, Ігнацік пасеяны на сёлетнім Уімблдоне пад першым нумарам, а зусім нядаўна ён выйграў спаборніцтвы юніёраў на адкрытым чэмпіянаце Францыі.

Іншыя беларускія юніёры Андрэй Каратчэня і Ксенія Мілеўская завяршылі свае выступленні ў адзіночным разрадзе.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі