Вы тут

Беларусь рыхтуецца адмяніць роўмінг з Расіяй у верасні нягледзячы на COVID-19

Беларусь і Расія рыхтуюцца адмяніць роўмінг у верасні 2020 года / pixabay.com

Хаця пандэмія COVID-19 запаволіла афармленне дакумнтаў, але Беларусь і Расія не мяняюць тэрміны адмены роўмінгу. Яго плануецца адмяніць у верасні 2020 года, перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства сувязі і інфарматызацыі нашай краіны.

"Змяненне тэрмінаў, вызначаных дарожнай картай, у цяперашні час не плануецца", — кажуць у Мінсувязі.

Беларусь і Расія працуюць над адменай роўмінгу з 2017 года. У снежні 2019-га яны прынялі адпаведную дарожную карту. Згодна з ёй, 1 верасня будзе вызначаная адзіная стаўка міжнароднага роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй, аператары абедзвюх краін знізяць аптовыя тарыфы на паслугі міжнароднага роўмінгу (голас, смс, перадача даных) і сфармуюць абаненцкія рознічныя тарыфы на міжнародны роўмінг.

У беларускім міністэрстве патлумачылі, што праца над дакументамі запаволілася ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Шмат якія кампаніі перавялі работнікаў на аддаленую працу, у Расіі дзейнічаў каранцін.

Дарэчы, дэпутаты Еўрасаюза нядаўна таксама прапанавалі адмяніць роўмінг з Беларуссю ды іншымі краінамі Усходняга партнёрства. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.