Беларусь развіталася са Станіславам Шушкевічам: фота

У Мінску завяршылася цырымонія развітання з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам. Палітыка пахавалі на Паўночных могілках пад бел-чырвона-белым сцягам.

Шушкевіч памёр 4 траўня на 88-м годзе жыцця. Развітанне праходзіла ў Архікатэдральным касцёле Панны Марыі 6-7 траўня. Паводле ацэнак прысутных, у дзень пахавання развітацца з палітыкам прыйшло каля тысячы чалавек.

Шушкевіч застанецца ў гісторыі Беларусі як вучоны, палітык, грамадскі дзеяч. У 1991-1994 гадах ён займаў пасаду кіраўніка Вярхоўнага Савета Беларусі. У снежні 1991 года Станіслаў Шушкевіч падпісаў Белавескія пагадненні, якія паклалі канец Савецкаму Саюзу і адкрылі шлях да незалежнасці Беларусі. Сваім галоўным палітычным дасягненнем ён лічыў ядзернае раззбраенне Беларусі.

Чарга на развітанне з палітыкам / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.