Беларусь і Расія створаць працоўную групу "па інтэграцыі і вырашэнні пытанняў"

Дэлегацыі Беларусі (злева) і Расіі на перамовах. Фота: kremlin.ru
Дэлегацыі Беларусі (злева) і Расіі на перамовах. Фота: kremlin.ru

Беларусь і Расія створаць міжурадавую працоўную групу па выпрацоўцы прапаноў па інтэграцыі і вырашэнні пытанняў па беларуска-расійскім парадку дня. Пра гэта па выніках перамоваў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным заявіў 25 снежня першая віцэ-прэм'ер і міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў.

Перамовы паміж Лукашэнкам і Пуціным доўжыліся каля чатырох гадзін. Перад іх пачаткам абодва палітыка выказалі надзею, што атрымаецца дасягнуць згоды.

Беларусь и Россия создадут рабочую группу “по интеграции и решению вопросов”
Лукашэнка і Пуцін перад перамовамі. Фота: kremlin.ru

"Мы сапраўды можам дамовіцца, таму што каманды, якія тут з намі знаходзяцца, правялі шэраг раўндаў перамоваў, яны ведаюць праблемы, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Ды і мы з вамі глыбока азнаёмленыя з тымі праблемамі і тымі пытаннямі, якія трэба сёння вырашыць. Хацелася б, вядома, каб мы вырашылі гэтыя пытанні і ў новы год не цягнулі старыя праблемы, таму што гэта дрэнна, калі старыя праблемы пераходзяць у новы год".

Пуцін быў менш аптымістычны: "Нават калі мы не выйдзем на нейкія канчатковыя рашэнні, усё ж такі мы з вамі дамаўляліся разам паслухаць абодва бакі. А калі дамовімся, зусім будзе добра".

Аднак першым агучаным вынікам перамоваў стала стварэнне працоўнай групы па нявырашаных пытаннях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі