Вы тут

Беларусь і Расія абмеркавалі, як супрацьстаяць фальсіфікацыі агульнай гісторыі

Ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

Беларусь і Расія правялі кансультацыі паміж МЗС па пытаннях культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама сумеснай працы па прасоўванні агульнай культурнай спадчыны за мяжой. Сустрэча прайшла ў Маскве.

"Бакі разгледзелі ход выканання адзінага плана мерапрыемстваў па супрацьдзеянні фальсіфікацыі гістарычных фактаў, у тым ліку правядзення сумесных мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, 80-годдзю пачатку Другой сусветнай вайны; мерапрыемствы па святкаванні 75-й гадавіны Вялікай Перамогі ў 2020 годзе", — паведамілі БЕЛТА у прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Таксама на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні правядзення перакрыжаваных дзён культуры Расіі і Беларусі, дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў суайчыннікаў у трэціх краінах па папулярызацыі агульнай культурнай спадчыны славянскіх дзяржаў.