Вы тут

Беларусь хоча ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю да лета 2020-га

Здымак з архіву.

Беларусь разлічвае ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю да лета 2020-га. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка. Ён узначальваў беларускую дэлегацыю на пасяджэнні рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі, якое 15 лютага прайшло ў Жэневе.

Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", МЗС заклікаў краіны Сусветнай гандлёвай арганізацыі падтрымаць нашу краіну ў яе імкненні да найхутчэйшага ўступлення ў гандлёвы клуб. Да канца гэтага года рабочая група збярэцца яшчэ двойчы. Завяршэнне ўсіх працэдур і афармленне членства Беларусі магло б адбыцца ў чэрвені 2020 года. А пакуль рыхтуецца праект дакумента аб уступленні Беларусі, які ўтрымлівае больш за сотню абавязацельстваў, якія давядзецца выконваць.