Беларусь атрымала другое радовішча золата ў Судане

Беларусь атрымала другое радовішча золата ў Судане

Беларусь будзе здабываць золата ў Судане. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка па выніках афіцыйных перамоваў з прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, якія адбыліся 10 снежня ў Палацы Незалежнасці. 

Лукашэнка падкрэсліў, што гэта ўжо другое радовішча золата, якое Беларусь распрацоўвае ў гэтай краіне. "З мэтай паляпшэння ўзаемных разлікаў у гандлі мы дамовіліся, што беларускія кампаніі будуць здабываць золата на вашай тэрыторыі, вашы нетры вельмі багатыя гэтым металам. Я вам удзячны за тое, што вы прынялі рашэнне аб прадастаўленні нам другога радовішча па здабычы золата", — цытуе прэс-служба Лукашэнкі яго словы.

Таксама Беларусь дамовілася з Суданам арганізаваць сумесныя зборачныя прадпрыемствы і сельскагаспадарчыя комплексы поўнага цыклу. У Судане будзе створаны машынабудаўнічы цэнтр, дзе будуць збіраць трактары, аўтамабілі і будаўнічую тэхніку. Таксама плануецца стварыць у гэтай краіне малочнатаварныя комплексы і цяпліцы закрытага тыпу для вырошчвання гародніны і расады ў закрытым грунце.

Падчас перамоваў стала вядома, што Судан вырашыў адмяніць падатак на беларускую тэхніку для сумеснага прадпрыемства, якое ствараецца ў Хартуме. Гэта дазволіць павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі