Беларусь абмежавалі ў асаблівых правах і прывілеях па Орхускай канвенцыі

Беларусь абмежавалі ў асаблівых правах і прывілеях па Орхускай канвенцыі

Беларусь абмежавалі ў асаблівых правах і прывілеях па Орхускай канвенцыі. Рашэнне было прынятае ў кастрычніку 2021-га, і ва ўладаў Беларусі быў час на выпраўленне сітуацыі, чаго не было зроблена. Таму з 1 лютага 2022-га пачалі дзейнічаць "санкцыі".

Орхуская канвенцыя "Аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя" для нашай краіны пачала дзейнічаць 20 гадоў таму. І міжнародныя экалагічныя праекты давалі для краіны значныя фінансавыя сродкі. Аднак "зачыстка" экалагічных арганізацый у Беларусі стала вядомая на Захадзе. Асабліва абурыла ліквідацыя "Экадома", адной з найстарэйшых беларускіх экалагічных арганізацый (якраз яна займалася прасоўваннем Орхускай канвенцыі ў нашай краіне).

21 кастрычніка мінулага года краіны-удзельніцы Орхускай канвенцыі на сустрэчы ў Жэневе прызналі ліквідацыю "Экадома" пераследам за яе дзейнасць і запатрабавалі аднаўлення рэгістрацыі арганізацыі. Аднак гэтага зроблена не было (наадварот, улады заблакавалі сайт арганізацыі).

З-за абмежаванняў, якія пачалі дзейнічаць, у Беларусі нельга праводзіць міжурадавыя нарады ці сустрэчы экспертаў па канвенцыі, прадстаўнікі РБ не змогуць займаць пасады ў яе кіраўнічых структурах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі