Як прымусіць працаваць мясцовага дэпутата — эфір з Аленай Жываглод

Алена Жываглод / Еўрарадыё

Вы не паверыце, але ў сучаснай Беларусі засталася такая прыкмета даўніны, як “мясцовыя дэпутаты”. Што праўда, далёка не ўсе “выбарцы” ведаюць, каго яны “выбралі” на мінулых “выбарах”, хто канкрэтна з’яўлецца прадстаўніком іх інтарэсаў і якія ў гэтых так званых прадстаўнікоў паўнамоцтвы. Што праўда, далёка не ўсе “дэпутаты” самі ведаюць свае абавязкі і паўнамоцтвы…

Чаму вырашылі звярнуцца да “дэпутацкай тэмы” менавіта зараз? Якую ролю гэтыя “абраннікі” выконваюць у сучаснай Беларусі і ці могуць яны рэальна нешта вырашаць і дапамагаць людзям? Ці бяспечна сёння дамагацца, каб чыноўнік выконваў свае абавязкі?  На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае лідарка ініцыятывы “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.