Як мова і культура прывядуць беларусаў да пераменаў. Стрым з Максам Жбанковым

Максім Жбанкоў / Еўрарадыё

Апошнім часам сярод беларусаў толькі і размоваў, што пра нацыянальнае адраджэнне. Пра тое, што трэба пераходзіць на беларускую мову, вучыць гісторыю Беларусі, адкрываць для сябе яе культуру. Маўляў, без гэтага не будзе і Новай Беларусі.

Але як гэта працуе? Як тое, што мы пішам твіты па-беларуску і набываем кніжкі пра нацыянальную ідэю (якой Лукашэнка дагэтуль ва ўпор не бачыць) спрыяе пераменам? Паразмаўляем пра гэта з культуролагам, аўтарам ютуб-канала "Шокінг культ" Максам Жбанковым.

Стрым пачнецца ў 16:20 па Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.