Выкрываем хлусню беларускіх чыноўнікаў. Стрым з Аляксандрам Кныровічам

А калі ў беларускіх чыноўнікаў адрастуць насы, як у Бураціны?

Як казаў доктар Хаўс, усе хлусяць. І гэта нармальна. Імкненне крыху расфарбаваць рэчаіснасць за кошт сваіх фантазій уласцівае амаль кожнаму. Але што калі хлусяць чыноўнікі? І робяць гэта ўвесь час, па самых розных нагодах? Хлусня і прыпіскі на дзяржаўным узроўні ператвараюцца ў хранічную хваробу...

У сённяшнім стрыме з Аляксандрам Кныровічам выкрываем хлусню беларускіх чыноўнікаў. Ноўтбук, космас, электрамабіль, крывадушніцтва пра інфляцыю і ВУП, дваедумства пра ўдзел у вайне ва Украіне. Часам здаецца, што яны шчыра не разумеюць, што іх выказванні не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю. Але якая розніца?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.