Вучням ліцэя БДУ прапануюць намаляваць комікс пра Фелікса Дзяржынскага

За найлепшы комікс пра Дзяржынскага абяцаюць узнагароду / Telegram

Вучням ліцэя БДУ прапануюць намаляваць комікс пра Фелікса Дзяржынскага, ураджэнца Беларусі, заснавальніка органаў савецкай дзяржбяспекі, адказнага за масавыя рэпрэсіі. Конкурс праводзіцца навучальнай установай сумесна з КДБ. У ім ёсць і іншыя намінацыі. Напрыклад, можна зняць відэа ці напісаць апавяданне. Тым, хто пераможа ў кожнай з намінацый, абяцаюць па 2,5 тысячы рублёў.

Некалі найлепшую навучальную ўстанову ў краіне канчаткова "нармалізавалі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.