Украінцы падлічылі, колькі беларускіх сілавікоў гатовыя ваяваць за грошы

Мінскія амапаўцы на трэніроўцы / t.me/police_minsk

Украінцы падлічылі, колькі беларускіх сілавікоў гатовыя ваяваць за грошы супраць Украіны. Іх колькасць ацэньваецца на 10-15 тысяч чалавек. Пра гэта на брыфінгу заявіў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны брыгадны генерал Аляксей Громаў. Ён падкрэсліў, што згаданыя сілавікі прадстаўляюць розныя сілавыя структуры РБ і іх найперш прываблівае "высокае грашовае забеспячэнне".

Маральна-псіхалагічны стан беларускіх вайскоўцаў украінскі Генштаб ацэньвае як нізкі. Большасць іх адмаўляецца ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны. У чацвер якраз з'явіўся чарговы "тэрміновы зварот" Узброеных сіл Украіны да беларускага народу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.